​ 

                                                                                 e-mail  ksup@gerviaty.by

 
 
смена языка
 
КСУП Гервяты в YouTube
 
Год качества
 
КСУП ГЕРВЯТЫ В INSTAGRAM
 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В ОДНОКЛАССНИКАХ
 
ПРОФСОЮЗ
 
Астравецкая праўда
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!
 
ДЕКРЕТ №7
 
Главная » Новости » 30. 07. 2019

первая 1000 тонн убранного урожая 2019

Першымі ў раёне тысячу тон збожжа намалацілі гервяцкія камбайнеры

16:35 / 29.07.2019 

307

Першымі ў раёне сярод камбайнерскіх і маладзёжных экіпажаў тысячу тон збожжа намалацілі Валерый Васільчык і Вадзім Лукойць з КСУП «Гервяты».

IMG_3968.jpg

Першыя «тысячнікі»-камбайнеры Валерый Васільчык і Вадзім Лукойць

Да гэтай перамогі Валерый ішоў дзесяць гадоў.

– На камбайне КЗС-1218 працую шосты сезон. Летась разам з напарнікам другімі ў раёне сярод маладзёжных экіпажаў намалацілі тысячу тон збожжа, пазалетась – таксама былі ў пяцёрцы «тысячнікаў», – расказвае Валерый. – Канешне, хацелася быць першым – і сёлета мая мара здзейснілася.

– Гэта запаветная мара кожнага камбайнера, – падтрымаў Валерыя яго напарнік Вадзім. – Па мэтавым накіраванні ад КСУП «Гервяты» вучуся на аграмеханічным факультэце Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Сёлетняе жніво ў якасці памочніка камбайнера для мяне трэцяе. У пары з Валерыем працую першы год – і, як бачыце, вынікова!

Павіншаваць гервяцкіх камбайнераў з перамогай у жніўным спаборніцтве прама ў поле прыехала кіраўніцтва раёна і КСУП «Гервяты», райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаракі.

IMG_3950.jpg

Дырэктар КСУП «Гервяты» Ігар Жданаў уручае заслужаныя прэміі лепшым камбайнерам

 

IMG_3947.jpg

 

Віншаванне ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрыя Адулы

Пад песні ў выкананні артыстаў раённай культуры хлебаробам былі ўручаны Падзякі ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, грашовыя прэміі, памятныя падарункі і кветкі.

IMG_3929.jpg

IMG_3932.jpg

IMG_3936.jpg

IMG_3935.jpg

– Трэці год запар гервяцкія камбайнеры першымі ў раёне намалочваюць тысячу тон збожжа, – віншуючы хлебаробаў, сказаў першы намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Гэта не толькі ваша заслуга, але і ўсяго калектыву КСУП «Гервяты». Спадзяюся, што тысяча тон – гэта не мяжа, і сёлета вы яшчэ намалоціце дзве тысячы тон збожжа.

IMG_3956.jpg

Першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла віншуе пераможцаў жніўнага спаборніцтва

Па ўмовах жніўнага спаборніцтва, была адзначана і работа галоўнага агранома КСУП «Гервяты» Аляксандра Кавалькі.

IMG_3960.jpg

Галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька

Віншуем хлебаробаў з перамогай!

 

Текст: Алёна Ганулич

Фото: Алёна Ганулич

 
 
 
Сардэчна запрашаем!

Сардэчна запрашаем!

 
 
ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

ответственный за обращение граждан по Государственному предприятию "Гервяты"

секретарь приемной руководителя 

телефон +3751591 73 6 96

вы можете воспользоваться услугами обратной связи на нашем сайте, либо направить обращение по e-mail: ksup@gerviaty.by, по факсу +375159173598, почтовым отправлением 231213 аг. Гервяты ул. Советская, 23 Островецкий район Гродненская область

Помните, при обращении вы обязаны соблюдать установленные действующим законодательством требования. Обращения с нарушением требований законодательства к рассмотрению не принимаются.

 

ответственный за ведение книги замечаний и предложений

 

тел. +3751591 73 6 96

 

всё об административных процедурах

 
 
главное управление идеологической работы и по делом молодежи

                                                                             

 
 
комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гродненского облисполкома
 
Островецкий районный исполнительный комитет