​ 

                                                                                 e-mail  ksup@gerviaty.by

 
 
 
КСУП Гервяты в YouTube
 
Год качества
 
КСУП ГЕРВЯТЫ В INSTAGRAM
 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В ОДНОКЛАССНИКАХ
 
ПРОФСОЮЗ
 
Астравецкая праўда
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!
 
ДЕКРЕТ №7
 
Главная » Новости » 07. 11. 2019

Як зімуюць у «Сакалойцях»

Хоць у раённай малочнай вытворчасці па-ранейшаму лідзіруюць малочна-таварныя комлексы, дзе ўтрымлі­ваецца па 700, а то і больш галоў, маленькія фермы ў параўнанні са сваімі мажнымі братамі маюць адзін неаспрэчны плюс: падыход да жывёлы тут індывідуальны… 

Напрыканцы мінулага тыдня наш карэспандэнт завітаў на ранішнюю дойку ў «Сакалойці», каб даведацца, чым жывуць працаўнікі малочна-таварнай фермы, як праходзіць зімоўка жывёлы і нават ад чаго залежыць зарплата даярак.

– На комплексах канвеерны падыход да працэсу даення. Адна справа, калі доіш пяцьдзясят кароў, іншая – калі больш за трыста,  – расказвае загадчыца фермы Марыя Лапуня. – У нас  187 кароў, у кожнай даяркі свая група, жанчыны нават па пысе могуць пазнаць сваіх рагуль. 

IMG_7236.jpg

Загадчыца МТФ «Сакалойці» Марыя Лапуня



Хоць на фермах, у адрозненне ад малочна-таварных комплексаў, аператарам машыннага даення даводзіцца даіць менш кароў, але ў іх ёсць яшчэ і іншыя клопаты.

IMG_7263.jpg

За станам малочнага абсталявання сочыць слесар Віктар Дамуць



– Жыццё на ферме  пачынаецца ў восем гадзін раніцы, –  працягвае Марыя Зянонаўна. – Кожная даярка падчышчае кармавыя сталы, уручную раздае камбікорм, поіць малаком цялят, перасцілае ў клетцы салому – і толькі потым пачынаецца  дойка. 

IMG_7260.jpg

Аксана Мешкіс падкідвае кармы і падчышчае стойлы


Пасля яе заканчэння кароў чакае праменад, а даяркі могуць папіць чаю ў пакоі адпачынку ці збегаць дадому – многія жанчыны жывуць у Сакалойцях. Вечаровая дойка пачынаецца ў 18.00.  

На МТФ «Сакалойці», як і на іншых фермах, летам рагулі кругласутачна ласаваліся травой на пашы. Два разы на дзень іх прыганялі на дойку. Цяляты  жылі ў клетках  на вуліцы. З наступленнем халадоў іх перавялі  ў памяшканні. Незалежна ад сезону малышоў выпойваюць тры разы на дзень.

– Кароў з пашавага на зімне-стойлавае ўтрыманне пераводзілі паступова, каб у жывёліны не было парушэнняў у страваванні. У верасні, напрыклад, на пашу статак ганялі толькі днём, а з першага кастрычніка перавялі на двух-трохгадзінныя прагулкі, – тлумачыць загадчыца. – Не мной прыдумана, што карова пачынаецца з цялушкі. Важна ў першую гадзіну пасля нараджэння выпаіць цялятка малозівам – імунітэт будзе доб­рым і вагу яно стане хутчэй набіраць. У першыя пяць дзён жыцця малышам даём малако строга ад мамы, а потым ужо змешанае. 

У прафілакторыі цяпер жывуць дзевяць цялятак, якія на ферме будуць да трох-чатырохтыднёвага ўзросту. Потым іх перавязуць у Гервяты ў цэх дарошчвання. 

Загадчыца

Пра ферму і сваіх рагатых падапечных Марыя Зянонаўна можа расказваць бясконца. Няма чаго дзівавацца: тут яна працуе 20 гадоў.

– Нарадзілася ў Сакалойцях, – расказвае жанчына. –  Бацькі працавалі ў калгасе «Радзіма». Мама васямнаццаць гадоў даіла кароў, толькі потым, калі ад цяжкай працы стала выкручваць пальцы, перайшла ў школу тэхнічкай. А бацька быў жывёлаводам. Усё маё дзяцінства прайшло на ферме – дапамагала тату развозіць на кані кармы. Скончыла Сакалойцскую чатырохгодку, вучылася ў Чэхскай школе, а потым паступіла ў Гродзенскае вучылішча. Некалькі гадоў адпрацавала на ткацкай фабрыцы, а потым усё кінула і вярнулася дамоў, у Сакалойці. Хоць Гродна і невялікі горад, але мне не хапала паветра, цягнула да зямлі і жывёл. Два гады папрацавала вагаўшчыцай.  А потым тагачасны галоўны заатэхнік Алена Сцяпанаўна Каркоцкая прапанавала мне ўзначаліць ферму ў Сакалойцях – я згадзілася. Я ўдзячна ёй за гэта, бо знайшла сваё месца. Не крывячы душой магу сказаць, што я люблю сваю работу. І калектыў. (Усміхаецца). З большасцю людзей – цяпер на ферме працуе 12 чалавек – мы разам ужо дваццаць гадоў.

Нездарма ж мы ў «Сакалойцях» працуем: мае работнікі, як саколікі, – хуткія, спрытныя… І я падмяніць магу кожнага: і даярку, і слесара, і пастуха. Гэта дзякуючы тату – ён мяне ўсяму навучыў. Араць не ўмею, але касіць двухручкай магу на роўных з мужчынамі. Я была бацькавым хвосцікам: жанчыны ў вёсцы жартавалі, што мне трэба было нарадзіцца хлопчыкам. Ці ўяўляю сябе ў іншай прафесіі? Напэўна, не. З жывёлінай прасцей працаваць, чым з людзьмі, – яе не падманеш. У офісе я б не змагла: і гадзіны не выседзела б на месцы. На ферме пастаянна рухаешся, некуды бяжыш… Так што я на сваім месцы. 

Даяркі

Назіраючы за зладжанымі рухамі жанчын, якія апрацоўвалі каровам вымя і прымацовалі даільны апарат, дзівавалася, наколькі хутка яны гэта робяць. 

– Спрытнасць рук – і ніякага ашуканства, – усміхаючыся, патлумачыла адна з самых вопытных даярак Ядвіга Штура. 

IMG_7243.jpg

Да любой каровы можа знайсці падыход даярка Ядвіга Штура


На ферме ў Сакалойцях яна  працуе больш за 15 гадоў. Рука аб руку побач з маці шчыруе і дачка. І, трэба сказаць, у Таццяны Штуры гэта добра атрымліваецца. У 2013 годзе жанчына надаіла ў сярэднім ад каровы сваёй групы 6 324 кілаграмы малака і была пры­знана лепшай даяркай гервяцкай гаспадаркі. 

IMG_7255.jpg

На ферме даярка Таццяна Штура доіць каля 50 кароў. А дома яе чакаюць яшчэ тры рагулі: Лінда, Зорачка і Рагулька


Ад сямейнага тандэму не адстаюць і іншыя аператары машыннага даення. Стаж работы на ферме ў Міраславы Яновіч набліжаецца да трыццаткі. Працаваць сюды яна прыйшла пасля дзявятага класа – ды так і засталася. 

– У той час амаль усе вяскоўцы працавалі ў калгасе. І я пайшла, – успамінае жанчына. – У гаспадарцы працуюць і мае сыны: Сяргей – жывёлаводам,  Віталь – трактарыстам.

IMG_7241.jpg

Аператар машыннага даення Міраслава Яновіч



У Іны Рэвакі каля 50 кароў. Жанчына расказвае, што ў кожнай рагулі свой характар.

– Прыйдзеш раніцай, а карова цябе адразу нюхае – ёй жа трэба ведаць, гаспадыня гэта ці хто чужы, – гаворыць даярка. – Бывае, кароўку трэба і па хрыбце пагладзіць, і слоўца доб­рае сказаць. Усё жывое ласку любіць.

IMG_7254.jpg

Даярка Іна Рэвака дзеліцца і з людзьмі, і з жывёлай сваім добрым настроем

 
Лічбы і факты

* З пачатку года ў «Сакалойцях» надаілі тысячу тон малака.

* Надой ад каровы складае 5 012 кілаграмаў. 

* Вышэйшым гатункам перапрацоўшчыкам па­стаўлена 67,6% малака, першым – 32,4%.

* Зарплата даяркі ў асноў­ным залежыць ад сярэдняга надою і якасці малака. Так, напрыклад, за цэнтнер (надой да 15 кілаграмаў) малака вышэйшага гатунку ідзе даплата ў 2,58 рубля, першага – 1,72. Пры надоях ад 15 да 17 кілаграмаў – за цэнтнер «вышэйшага» малака даярку чакае надбаўка ў 2,73 рубля, «першага» – 1,82.

* За верасень найбольшая і найменшая зарплаты даярак складалі 990 і 553 рублі адпаведна. 
 

Текст: Алёна Ганулич

 
 
 
Сардэчна запрашаем!

Сардэчна запрашаем!

 
 
ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

ответственный за обращение граждан по Государственному предприятию "Гервяты"

секретарь приемной руководителя 

телефон +3751591 73 6 96

вы можете воспользоваться услугами обратной связи на нашем сайте, либо направить обращение по e-mail: ksup@gerviaty.by, по факсу +375159173598, почтовым отправлением 231213 аг. Гервяты ул. Советская, 23 Островецкий район Гродненская область

Помните, при обращении вы обязаны соблюдать установленные действующим законодательством требования. Обращения с нарушением требований законодательства к рассмотрению не принимаются.

 

ответственный за ведение книги замечаний и предложений

 

тел. +3751591 73 6 96

 

всё об административных процедурах

 
 
главное управление идеологической работы и по делом молодежи

                                                                             

 
 
комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гродненского облисполкома
 
Островецкий районный исполнительный комитет