​ 

                                                                                 e-mail  ksup@gerviaty.by

 
 
смена языка
 
КСУП Гервяты в YouTube
 
Год качества
 
КСУП ГЕРВЯТЫ В INSTAGRAM
 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В ОДНОКЛАССНИКАХ
 
ПРОФСОЮЗ
 
Астравецкая праўда
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!
 
ДЕКРЕТ №7
 
Главная » Новости » 18. 05. 2016

Ушанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах

 
лучшие на посевной

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Францаўна Каспяровіч уручае ўзнагароду Юрыю Мечыслававічу Мажэйку

Старазапаветнае крылатае выслоўе “ўсяму свой час: час раскідваць камяні і час збіраць іх” не страціла сваёй актуальнасці і сёння. У глебу прыгорнуты апошнія зярняткі. І літаральна праз два месяцы кожнае каліва разродзіцца хлебам новага ўраджаю.

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу разам з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання трымаюць руку на пульсе: на мінулым тыдні Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі атрымалі пераможцы спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сёлетнюю вясенне-палявую кампанію.

лучшие на посевной1

А.Т. Качкан, трактарыст- машыніст саўгаса “Падольскі”

На рабочыя месцы, якія, як вядома, для аграрыяў знаходзяцца ў полі, узнагароды разам з цёплымі словамі віншавання развозіла старшыня райкама работнікаў АПК Ірына Францаўна Каспяровіч разам з бухгалтарам Святланай Віктараўнай Кацяш.

– Ушанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах стала ўжо добрай традыцыяй, гэтак жа як і падчас самай адказнай пары ў аргарыяў – жніва, – адзначыла Ірына Францаўна. – Сёлета вызначаўся толькі адзін перадавік у кожнай з пяці намінацый, якія адпавядаюць сельскагаспадарчым тэхналагічным аперацыям: унясенне мінельных і арганічных угнаенняў, культывацыя, сяўба і хімічная праполка. Акрамя гэтага, было вырашана адзначыць за добрасумленную працу двух трактарыстаў-машыністаў з гаспадарак, якія не “засвяціліся” ні ў адной з намінацый спаборніцтва. Хочацца падзякаваць усім працаўнікам, якія шчыравалі ў полі.

лучшие на посевной2

Валерый Генрыхавіч Герасім, культывацыя

лучшие на посевной3

Руслан Сяргеевіч Маргентал, хімпраполка

лучшие на посевной4

Станіслаў Феліксавіч Грамбоўскі, унясенне арганікі

Такім чынам была адзначана сямёрка лепшых механізатараў. Але гэта ні ў якім разе не змяншае заслуг аратых, культыватаршчыкаў, сейбітаў, вадзіцеляў, занятых на падвозцы зерня і ўгнаенняў, якія не трапілі ў лік пераможцаў.

лучшие на посевной5Дзякуючы нялёгкай штодзённай карпатлівай працы кожнага з удзельнікаў пасяўной кампаніі, кінутае ў падкормленую глебу зярнятка хутка прарасце важкім коласам ураджаю-2016.

Нізкі паклон вам, хлебаробы!

Пераможцы раённага спаборніцтва

Унясенне мінеральных угнаенняў:

Юрый Мечыслававіч Мажэйка, трактарыст-машыніст СВК “Варняны;

Унясенне арганікі:

Станіслаў Феліксавіч Грамбоўскі, трактарыст-машыніст СВК “Гудагай”;

Культывацыя:

Валерый Генрыхавіч Герасім, трактарыст-машыніст СВК “Гервяты”;

Сяўба:

Валерый Станіслававіч Дэнюш, трактарыст-машыніст СВК “Варняны”;

Хімпраполка культур:

Руслан Сяргеевіч Маргентал, трактарыст-машыніст СВК “Гудагай”.

За добрасумленную працу, стараннасць і адказнасць таксама адзначаны:

Анатоль Тадэвушавіч Качкан, трактарыст-машыніст саўгаса “Падольскі”,

Іван Уладзіслававіч Стаціна, трактарыст-машыніст СВК “Міхалішкі”

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

http://www.ostrovets.by/?p=59619

 
 
 
Сардэчна запрашаем!

Сардэчна запрашаем!

 
 
ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

ответственный за обращение граждан по Государственному предприятию "Гервяты"

секретарь приемной руководителя 

телефон +3751591 73 6 96

вы можете воспользоваться услугами обратной связи на нашем сайте, либо направить обращение по e-mail: ksup@gerviaty.by, по факсу +375159173598, почтовым отправлением 231213 аг. Гервяты ул. Советская, 23 Островецкий район Гродненская область

Помните, при обращении вы обязаны соблюдать установленные действующим законодательством требования. Обращения с нарушением требований законодательства к рассмотрению не принимаются.

 

ответственный за ведение книги замечаний и предложений

 

тел. +3751591 73 6 96

 

всё об административных процедурах

 
 
главное управление идеологической работы и по делом молодежи

                                                                             

 
 
комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гродненского облисполкома
 
Островецкий районный исполнительный комитет