​ 

                                                                                 e-mail  ksup@gerviaty.by

 
 
смена языка
 
КСУП Гервяты в YouTube
 
Год качества
 
КСУП ГЕРВЯТЫ В INSTAGRAM
 
КСУП "ГЕРВЯТЫ" В ОДНОКЛАССНИКАХ
 
ПРОФСОЮЗ
 
Астравецкая праўда
 
НАРКОТИКАМ - НЕТ!
 
ДЕКРЕТ №7
 
Главная » Новости » 15. 06. 2016

Трамбоўка зялёнай масы адбываецца кругласутачна.

Красамоўным журналісцкім выразам “працуюць да апошняга поту” можна ахарактарызаваць сёлетнюю корманарыхтоўку. Нягледзячы на тое, што некаторыя гаспадаркі з самага пачатку касавіцы прапісаліся ў лідарах, аграрыі іншых гаспадарак таксама стараюцца трымацца сярэднераённых працэнтаў.косьба6 Бучинский

Першы ўкос у раёне падыходзіць да завяршэння. Па даных сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 13 чэрвеня травы ляглі ў пракосы на плошчы 11 587 гектараў, што складае 81 працэнт ад запланаванага. Хутчэй за ўсіх працуюць касцы з СВК “Гудагай” і саўгаса “Падольскі”,косьба7 Катяшдзе скошана адпаведна па 2 850 і 1 870 гектараў (87 і 88 працэнтаў). У СВК “Варняны” касілкі прайшліся па 74 працэнтах сенакосаў, у СВК “Гервяты” – па 76, а ў СВК “Міхалішкі” – па 82 працэнтах. Ва ўсіх гаспадарках раёна ўбрана больш за 95 працэнтаў скошаных траў.косьба2Гайдуль

Бородко
Па-ранейшаму актыўнымі тэмпамі ідзе нарыхтоўка сенажу. Сёлета травы трапляюць у сянажныя сховішчы ў падсушаным выглядзе, што прыводзіць да зніжэння вагі закладзенай зялёнай масы. Па раёне ўжо закладзена больш за 43 741 тону гэтага корму, што складае 38 працэнтаў ад запланаванага.косьба3Васильчик
Лідзіруе ў нарыхтоўцы сенажу СВК “Гудагай” з нарыхтаванымі 12 135 тонамі (46 працэнтаў). У СВК “Варняны” і саўгасе “Падольскі” закладзена па 9 050 і 6 715 тон. Гервятцы і міхалішкаўцы заклалі ў сянажныя траншэі адпаведна па 9 591 і 6 250 тон.косьба4Гродь
Першымі да сенавання прыступілі гудагайцы. У кормасховішчы гаспадаркі трапіла 90 тон духмянага корму (7 працэнтаў). СВК “Варняны” нарыхтаваў 170 тон сена, СВК “Гервяты” – 52, СВК “Міхалішкі” – 193, а саўгас “Падольскі” пакуль не пачаў сенаванне.косьба5
Усяго у гэтым годзе гаспадаркам раёна трэба будзе назапасіць такую колькасць камоў, каб у пераліку на кармавыя адзінкі іхзапас склаў 71 156 тон. Пакуль агульнымі намаганнямі аграрыяў у цэлым па раёне нарыхтавана 12 490 тон (18 працэнтаў ад запланаванага), што складае на адну ўмоўную галаву 5,2 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш – а гэта 5,9 цэнтнера назапасілі ў СВК  “Гудагай”.косьба8 Ясюкевич

Працаўнікі СВК “Гервяты” кожны дзень шчыруюць на корманарыхтоўцы. Ужо закладзены сянажныя траншэі ля малочна-таварных комплексаў і ферм “Гервяты”, “Дайлідкі”, “Рымдзюны”, “Віктасіна”. Трамбоўка зялёнай масы адбываецца кругласутачна. За тэхналогіяй закладкі, тэмпературным і вільготным рэжымамі пільна сочыць спецыяльная раённая камісія.

Падрыхтавала Алена ГАНУЛІЧ

Астравецкая прауда

 
 
 
Сардэчна запрашаем!

Сардэчна запрашаем!

 
 
ОБРАЩЕНИЯ ГРАЖДАН

ответственный за обращение граждан по Государственному предприятию "Гервяты"

секретарь приемной руководителя 

телефон +3751591 73 6 96

вы можете воспользоваться услугами обратной связи на нашем сайте, либо направить обращение по e-mail: ksup@gerviaty.by, по факсу +375159173598, почтовым отправлением 231213 аг. Гервяты ул. Советская, 23 Островецкий район Гродненская область

Помните, при обращении вы обязаны соблюдать установленные действующим законодательством требования. Обращения с нарушением требований законодательства к рассмотрению не принимаются.

 

ответственный за ведение книги замечаний и предложений

 

тел. +3751591 73 6 96

 

всё об административных процедурах

 
 
главное управление идеологической работы и по делом молодежи

                                                                             

 
 
комитет по сельскому хозяйству и продовольствию Гродненского облисполкома
 
Островецкий районный исполнительный комитет